Військове братство








Наша кнопка:


Наші партнери:



ГО ТУБД "Спас-Україна" не співпрацює, та не має жодного відношення до ВГО "Всеукраїнська федерація "Спас" та її регіональних структур.

Беларуская нацыянальная ідэя.
 3.1.2007

Матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, 18—19.4.1999, г. Гродна.

Нацыя — базавая ячэйка любой тэхналагічнай цывілізацыі. Нацыянальная пачуцці святыя у любой дзяржаве. Як чалавек абавязаны выканаць наканаванае, так нацыя мусіць здзейсніць прадвызначанае і займець адведзенае ей Богам месца ў касмічным сонме.

Не зробіць наканаванае чалавек — зарана ссячэ сябе, перанясе ўласную грахоўнасць і ляноту на крэўных, знішчыць іх; не адваюе вызначанае месца ў касмічнай і часавай прасторах нацыя, стане прыстасоўвацца да суседзяў і аоставінаў — прападзе. Растворыцца соллю у вадзе. Заслужыць ганьбаванне і нядобразычча у першую чєргу ўласных сыноў і, у другую, суседзяу.

Кожны з аўтараў прачытаных і дасланых артыкулаў якмогна выказваўся на адну тэму: беларуская нацыянальная ідэя жыла, жыве і вечна будзе жыць на беларускіх землях. Часам адна думка і вывад паўтараецца ў двух-трох аўтараў. Часам яны сходныя ў адмаўленні камуністычных ці сялянскіх ідэяў. Часам у жаданні справядлівіцца яны перабольшваюць у крытыцы былых і цяпєрашніх беларускіх уладальнікаў. Але яднае ўсіх адно: кожны аўтар могся прынесці ўласныя цагліны-думкі у фундамент агульнага дома беларускай нацыянальнай ідэі. Кожны хоча дабра, моцы і незалежнасці радзімай зямлі, Маці-Беларусі.

Адначасовэ, пры усєй колкасці і каструбаватасці выступленняў, легка заўважыць, што ўсе аўтары засцерагаюць лідэраў дзяржавы і партыяў ад узвялічвання сябе, невыслухоўвання думкі апанентаў. Заклікаюць бараніць, як уласных дзяцей, айчынную зямлю, беларускія традыцыі, мову, волю.

Будучыя пакаленні не асудзяць выступоў цаў на канферэнцыі за смеласць выказванняў. Беларуская нацыянальная ідэя для беларусаў павінна стаць святой. Як святая для рускага — руская нацыянальнля ідэя, для паляка — польская, англічаніна — англійская. А са святога, якой беї нацыі ці рэлігіі не належала, не пасміхаюцца. Тым болей не кпяць. Святое вывучаюць і аналізуюць. Спадзяёмся, такі лес будзе і у дадзенай кнігі.

Не збаімся перабольшвання, але паўнімся: матэрыялы канферэнцыі з'яўляюцца сацыялагічным зрэзам думкаў беларускага грамадства канца XX ст. па гэтых пытаннях.

У асноўным захаваны стыль аўтараў. Значна скарочаны палемічныя выпады.

Для шырокага кола чытачоў.

Гістарычны ракурс

Самая старая казка беларусаў

Станіслаў Суднік

Зыходзячы з таго, што нацыянальная ідэя — субстанцыя даволі агульная і мае шэраг складовых частак: ідэі нацыянальнай мовы; нацыянальнай дзяржавы; нацыя-нальнай культуры; нацыянальнай гісторыі; нацыянальнай эканомікі; нацыянальнай царквы; нацыянальнай філасофіі; нацыянальнага менталітэту; беларускага нацыяналізму і г.д. і т.д., — я хацеў бы закрануць краёчак нацыянальнай гісторыі...

Чым глыбей карані,

тым магутнєй крона...

Кожны народ, які хоць трохі паважае сябе, має паданне, легенду ці казку пра ўласнае паходжанне, пра паходжанне назвы сваёй краіны ці сваей сталіцы. Ад гэтай легенды пачынае народ пісаць уласную гісторыю.

Індаарыі пішуць сваю гісторыю ад бога Вішну і чалавека Мана; Яўрэі — ад бога Яхвэ і чалавека Адама; грэкі — ад Кронаса, Зеўса, іншых багоў, тытанаў, паўбагоў-паўлюдзей, герояў: рымлянцы — ад Рома і Ромула; a кіяўцы — гісторыю Кіева ад Кія, Шчалка і Лыбедзі. Беларус Юзаф Крашэўскі напісаў палякам “Старую казку” (“Stara basn). І зараз яны ведаюць, адкуль узяліся. Расейцы не паленаваліся і некалькі гадоў рэзалі на драўляных дошчачках “Велесаву кнігу” і г.д. Мелі свае легенды ды паданні і беларусы, бо был і народам. Сёння мы звычайна пачынаем нашу гісторыю ўжо не з 1917 года, а ад Рагвалода і Рагнеды, але яшчэ Тодар Нарбут фіксує ў басейне Прыпяці вусныя паданні пра прыход нашых прашчураў на гэтую зямлю з Індыі. Індыйская тэма загучала ў шматлікіх навукова-папулярных і мастацкіх творах. Згадаєм “Падарожжа ў краіну арыяў” і “Арыйскую аснову беларускай мовы” Станіслава Судніка, “Залатую жрыцу Ашвінаў” Вольгі Іпатавай і інш. Таму мы проста абавязаны расказаць людзям гэтую казку, каб беларусы лепей ведалі, хто яны і адкуль пайшлі.

...Калісьці даўным-даўно, калі моры былі глыбейшыя, горы вышэйшыя, травы значна зелянейшыя, а неба чысцейшае і дабрэйшае, жылі нашыя далёкія-далёкія пряшчуры каля дзвюх высокіх гораў, якія мелі назву Хара і Меру. Горы з вяршынямі Хара і Меру служылі мяжой паміж цёплымі краямі і халоднымі, цягнуліся з усходу сонца на захад, моцна зарослі лесам. У лясах вадзілася мноства звяроў і паўднёвых і паўночных, а зямля хавала шмат розныя багацці. Праз колькі тысячагоддзяў гісторыкі нс.завуць гэтыя горы Рыпейскімі, або Гіпербарэйскімі, але y той час нашыя прашчуры называлі іх проста гарамі і імёны давалі толькі дзвюм вяршыням — Хара і Меру.

Жылі нашыя прашчуры родамі ды плямёнамі, размаўлялі на мностве блізкіх між сабою моваў. Мелі добрыя прылады працы з крэменю ды іншых камянёў, а таксама з косці ды дрэва. Палявалі на дзікіх жывёлінаў, лавілі рыбу, збіралі грыбы ды ягады.

Шчаслівы быў час, шчаслівы быў край.

Доўга ці не так ішло, але сышла не адна тысяча гадоў, пакуль начало тут усе мяняцца. Падзьмулі моцныя паўночныя вятры, папоўз з поўначы ледавік, моцнымі сталі маразы, доўгімі зімы і халодным лета. Павыміралі цеплалюбівыя расліны, на іх месцы пайшлі расці іншыя, сышлі на поўдзень звяры, з'віліся з поўначы іншыя. За звярамі пацягнуліся плямёны паўночных людзей. I нашыя прашчуры зняліся са сваіх месцаў. Яны пайшлі за сваімі звярамі. Яны пакінулі радзіму каля гор Хара і Меру і рушылі на поўдзень. Не адзін год і не адно стагоддзе трываў гэты рух. Па дарозе міналі яны горы і рэкі, лясы і стэпы, аж пакуль не ўперліся у мора. Ніхто не кіраваў рухам плямёнаў. Ні адно племя не ўзгадняла з іншымі свой шлях. Таму, дайшоўшы да мора, плямёны раздзяліліся. Адна частка, большая, начала перабірацца цераз вузкі марскі праліў на супрацьлеглы бераг, на абшары тэрыторыі, якую пазней назавуць Малой Азіяй; другая частка, меншая, адвярнула ад мора, найшла далей па гарах і цяснінах і выйшла ў цудоўную краіну, якую ладьей назавуць Балканамі, Пелапанэсам ці Грэцыяй. Ззаду іх засталіся горы, з усіх бакоў было мора. Рух іх прыпыніўся, ішло толькі засяленне шматлікіх выспаў.

Першая ж частка вырвалася на азіяцкія прасторы. Клімат, халаднаваты і вільготны, спрыяў ім і не спрыяў тым людзям, якія жылі тут раней. Хутка вялікія абшары Малой Азіі засялілі паўночныя людзі. Яны навучыліся здабываць і апрацоўваць медзь, рабіць бронзавую зброю, асвоілі жывёлагадоўлю, земляробства, прыручылі каня. Яны пачалі будаваць гарады. Горад складаўся з хатаў. Самы першы, самы большы свой горад яны так і назвалі: Хатус, або Хатусас, што азначае проста “хаты”. I народ, які жыў у Хатусе у хатах, называлі хатамі. Людзі іншых гарадоў называліся хетамі, хоць і былі адной крыві з хатамі. І якраз хецкія гарады набралі большую сілу і адгэтуль, перш за ўсё з горада Кусара (Хутара), пачаўся рух за аб'яднанне часткі паўночных народаў у адно, у дзяржаву. Пачаў гэгую справу правадыр Кусара па імені Пітхана. Ён нечакана напаў на Несу (Нашу) і захапіў яе, але не ператварыў жыхараў Несы ў рабоў і не перабіў іх, а назвау іх “бацькамі і мацяркамі”, бо яны былі адной крыві. Пераемнік яго Аніта пачаў далучэнне іншых гарадоў і ў рэшце рэшт далучыў Хатус.

Наступныя цары — Табарна, Хатусіл І (Хатусіла І), Мурсіл І (Мурсіла І) – прадоўжылі гэтую справу. Цікава звярнуць увагу на хецкія імёны. Мы сёння маем будову славянскіх імёнаў, як правіла, двухкаранёвую і двухсэнсавую. Пры розных і шматлікіх каранях першай часткі славянскага імені варыянтаў другой часгчі мелася не шмат. Найбольш распаўсюджанымі канцоўкамі славянскіх імёнаў былі -слаў, -мір, -валод, -міл, -полк, -свет і некаторыя іншыя. У імя закладваецца пажаданне — лёс чалавека.

Стань слаўным — Станіслаў; будзь слаўным — Будслаў; валодай з мірам — Уладзімір; усім валодай — Усевалад; людзям мілая — Людміла; слаўся на увесь свет — Святаслаў; будзь усім слаўны (вазьмі ўсю славу) — Усяслаў.

Вядома, што імя “Слаўся на увесь свет” маглі даць не кожнаму, а найперш сыну правадыра (князя, цара). Дзецям простых людзей у імёны ўкладвалі прасцейшы сэнс.

У хетаў структура імёнаў аналагічная. Але цывілізацыя вылучалася сваёй прымітыўнасцю. Субстанцыя “слава” значыла мала. Затое шмат значыла субстанцыя “сіла”. Таму ў хетаў і пашыраліся імёны на -сіл (сіла). Хатасіл — сіла хатаў, хетаў, Хатуса, проста сіла хаты. Тады Мурасіл — сіла мура (мураванай хаты, мураванага будынка). Так, нашыя прашчуры ўжо ўмелі мураваць, і пачалося гэта больш чым за дзве тысячы гадоў да нашай эры. Недзе ў 1800 годзе да н. э. хеты зрабілі вялікае адкрыццё. Яны навучыліся здабываць жалеза і трыста гадоў трымалі манаполію на яго. Трыста гадоў хеты развівалі металургію жалеза, рабілі жалезную зброю, жалрзныя прылады працы. У 1500 годзе да нашай эры хеты заявілі пра сябе як пра наймагутнейшую краіну свету. Яны ўзялі Вавілон, разграмілі Егіпет. Не бяруся казаць, хто вынайшаў кола, але хеты ў поўнай меры скарысталі яго. Хецкія калясніцы зрабілі пераварот у вайсковай справе. Яны тапталі і резалі егіпецкую пяхоту як траву. Залога (экіпаж) хецкай калясніцы складалася з трох чалавек: вазніцы, лучніка і тарчаносца, які прыкрываў лучніка. Хеты вынайшлі і баявыя косы.

Але далека не ўсе арыйскія плямёны падначальваліся хецкаму цару. Мы можам пачаць ужываць тэрмін “арыйскія”. Што значыць “арый”? Можа, яно ад слова “араць”. Некаторыя даследчыкі называлі арыяў “пастухамі”. На санскрыце “арый” абазначае “пан”, “гаспадар”; але добры гаспадар 'заўсёды араў.

Айкумена з указанием Гіпербарэйскіх гораў паводле Гекацэя Мілецкага, УІ ст. да н.э.

Дык вось, у 15 стагоддзі да н.э. арыйская калясніца з'явілася ў Паўночнай Індыі. Гэта адзін да аднаго хецкія калясніцы, з той толькі розніцай, што залога іх складалася не з трох, а з двух чалавек — вазніцы і лучніка. Тарчаносца не было, ён не патрэбны. Тубыльскія народы або не ведалі лука, або мелі, у лепшым выпадку, касцяныя наканечнікі. Для арыяў у жалезных даспехах гэтыя стрэлы небяспекі не ўяўлялі.

У пачатку 13 ст. да н.э. арыйскія (дарыйскія) плямёны пераправіліся назад у Еўропу і пакарылі Грэцыю. І тут вырашальнай стала жалезная зброя, прычым настолькі, што само жалеза ахейцы назвалі “сідарас”, што азначае “дарыйскі”, “разам з дарыямі”. Дарыйцы, будучы нешматлікімі, не асімілявалі ахейцаў — хутчэй самі у значнай ступені асіміляваліся. Узнікла дарыйска-ахейскае кайнэ, на якім Гамэр і напісаў свае паэмы. Чыста ахейская мова нам мала вядомая.

Жалезныя хвалі арыяў пракаціліся па ўсёй Азіі. Яны ішлі адна за адной. У Індыі арыі дайшлі да Цэйлона (Ланкі). Але сама арыйская краіна “Арыяварта”, або “Арыя-Дэша”, утварылася на поўначы Індыі. Менавіта ў гэтай краіне мы ў першы раз бачым плямёны з беларускімі і славянскімі імёнамі. Гэта “крыві”, “гуда”, “шрава”, “Дравіда” і інш.

Троба меркаваць, што прабылі гэтыя плямёны ў Індыі значны час. У прыватнасці, шравы (славяне) мелі тут вялікі і багаты горад Шравасці. Крыві (крывічы), чыё імя азначае “чалавек-воблака”, “чалавек-крыніца”, “мяшок з вадой”, жылі ў баку пустыні Тар і мусілі насіць з сабой ваду. І назва “крывіч” азначае “крыніца”. Усе іншыя версіі паходжання гэтага слова маюць права на існаванне, але рэальна “крывіч” — гэта “крыніца”. Гуда (гуды, дрыгавічы) жылі ў даліне Ганга і ўжо тады вырошчвалі цукровы трыснёг і здабывалі цукар. Дравіды (драўляне) жылі ва ўсходніх лясах.

Пасля арыйскай хвалі на Індыю найшла хваля на Сярэднюю Азію. Скіфы, мідзяне, іранцы. Скіфскае жалеза з лёгкасцю ачысціла ўсе стэпы ад угра-фінаў з бронзай і адцясніла ў лясы поўначы.

Цяжка сёння гаварыць аб прычынах, але частка плямёнаў індаарыяў раптам пачала знімацца з нажытых месцаў у Індыі і рушыла на радзіму да гораў Хара і Меру. Гэта былі розныя плямёны, і ішлі яны рознымі маршрутами Першымі ў Еўропе ў 8 стагоддзі да н.э. з'явіліся італікі. Яны захапілі Апенінскі паўвостраў. Кельты засялілі паўночны захад Еўропы. У 7 стагоддзі да н.э. з'явіліся германцы, у 6 стагоддзі да н.э. прыйшлі балты і славяне. Усе гэтыя пляменныя аб'яднанні былі вельмі розныя — больш цывілізаваныя і менш. Так, сярод германцаў моцна вылучаліся готы. Яны мелі магутную збройную сілу, дасканалую зброю. Гэтыя нешматлікія плямёны як дзіды пранізвалі старажытную Еўропу. Вестготы прарваліся за Пірэнеі і заснавалі там каралеўства.. Остготы дайшлі да Скандынавіі, але, мабыць, ім не спадабалася Поўнач, і яны вярнуліся у Прычарнамор'е. Гэта настолькі магутныя воіны, што рымскія легіёны не маглі супрацьстаяць гоцкай конніцы. Адным з найбольш вядомых правадыроў готаў быў Германарыкс (правільна Germanorex) — кароль германцаў.

Усе арыйскія плямёны імкнуліся на гістарычную радзіму да гор Хара і Меру. Але за тысячагоддзі ў памяці плямёнаў сцерлася іх дакладнае месцазнаходжзнне. Тым не менш усе яны прыблізна імкнуліся да адной кропкі, да адной тэрыторіі. Адны не даходзілі, іншыя пераходзілі, але гэтая кропка была на ментальнай мапе арыяў.

Сёння гісторыкі ўпарта спрачаюцца наконт месцазнаходжання Гіпербарэйскіх (Рыпейскіх) гор і, у прыватнасці, вяршынь Хара і Меру. Мы не можам сцвярджаць, што памяць славян была лепшай за памяць іншых арыйскіх плямёнаў, але яны, дайшоўшы да мэты сваёй вандроўкі і не будучы ўпэўненымі праз тысячагоддзі ў тым, дзе іхнія Хара і Меру, назвалі горы, сярод якіх павінна быць Хара, “Хара-плата” (“Падэшва Хара”, “Падножжа Хара”). Не цяжка здагадацца, што “Хара-плата” — гэта Карпаты. Тады недзе побач павінна знаходзіцца і Меру. І яна ёсць. Назва захавалася у назве цэлай краіны, самай першай і найбольш старажытнай, самай цывілізаванай краіны антычных славян — Маравіі. Ад Харапатаў пачынаецца рэчка “Прыпата” (“Прыпадножная”, Прыпяць). ТадыГіпербарэйскія горы вымалёўваюцца ў раёне Карпат з працягам ў бок Наваградскага і Менскага ўзеышшаў. :

Гэты ланцуг цалкам адпавядае прыкметам Гіпербарэйскіх гор, азначаным у Ведах і больш позніх крыніцах, такім, як:

“Гіпербарэйскія горы павінны цягнуцца з Усходу на Захад”.

“Яны багатыя на лясы і жывёлаў, a значыць, невысокія”.

“Гіпербарэйскія горы з'яўляюцца водападзелам паміж рэкамі, якія цякуць на Поўдзень і Поўнач (Прыпяць, Бярэзіна, Дняпро, Паўднёвы Буг, Днестр, Дунай і Неман, Заходні Буг, Заходняя Дзвіна (Рубон), Вісла, Лаба)”.

“Паўночныя рэкі павінны ўпадаць у Белае мора, АЛЕ “Балці” (“балта”) і азначае “белы”.

З гэтых гораў павінна пачынацца святая рэчка арыяў. Што тэта за рэчка, сказаць цяжка. Але найбольш верагодна, што тэта Дунай. Моха, Дняпро з Прыпяццю?

Горы павінны мець вялікія багацці. Даследчыкі, дайшоўшы да гэтага пункта, пачынаюць гаварыць пра золата і каштоўныя камяні. Але калі арыі пакідалі свае Паўночныя горы, яны не ведалі металаў. Таму пра якое багацце гор яны маглі казаць? Пра камень, пра крэмень. А вось гэтага багацця тут дастаткова.

Есць у вызначэнні астранамічныя адзнакі. Такія, што ў гэтых гарах паўгода дзень, паўгода ноч. Знайсці такую з'яву далей палярнага круга немагчыма. Але за палярным кругам адпадаюць усе іншыя прыкметы. Развязак праблемы бачыцца ў тым, што разумець пад словамі “дзень” і “ноч”. Хутчэй за ўсё тут пад гэтымі тэрмінамі выступаюць лета і зіма. Сюды добра пасуюць беларускія “поўдзень” і “поўнач”. Поўдзень там, дзе лета. Поўнач там, дзе зіма. І апошняе: ланцуг Карпаты — нашыя ўзвышшы цалкам адпавядае старажытнагрэцкім мапам.

Арыйскія плямёны, якія даходзілі да Гіпербарэйскіх гор, рассыпаліся ў розныя бакі і плямамі рассяляліся па колішняй сваёй тэрыторыі.

Тыя народы, якія сустракалі арыяў тут, з'яўляліся або плямёнамі каменнага веку, або ўгра-фінскімі плямёнамі бронзы. Яны не маглі супрацьстаяць жалезу арыяў і або адыходзілі, або знікалі.

Прыблізныя рэгіёны рассялення арыйскіх плямёнаў даследаваныя і вядомыя. Трэба толькі ўнесці некаторыя ўдакладненні адносна кельтаў. У той час, калі асноўная маса іх рассялілася ў Заходняй Еўропе, частка аказалася на ўсходзе ў раёне сучасных Галіча, Валыні, Вільні, Вілейкі. Археалагічна наяўнасць кельтаў тут пакуль не пацверджана, але мноства валійскіх і гэльскіх тапонімаў (параўнайце Галіч, Галіцыю з галамі і гэльскай мовай, Валынь, Вільню, Вілію (Валлю), Вілейку (Вялейку) з валійскі). Тапанамічная сувязь рэгіёнаў Галіча, Валыні, Вільні і ўсёй летапіснай Літвы ўскосна тлумачыць тыя прэтэнзіі, якія мелі галіцкія князі на гэтыя землі. Землі ад Вільні, Вілейкі да Валыні і Галіча былі крэўна-сваяцкімі паводле кельцкага субстрату. І менавіта кельцкі субстрат вызначыў адметнасць нават славянізаваных земляў і Чырвонай Русі, і летапіснай Літвы сярод іншых славянскіх і балцкіх земляў. І калі у нас яшчэ недастаткова падстаў, каб назваць народ летапіснай Літвы славяна-кельцкім або славянізавакымі кєльтамі, то ўжо зусім дастаткова падстаў казаць пра балтызаваных кельтаў, а потым пра славянізаваных балта-кельтаў.

А зараз вернемся да слявян, што з'явіўшыхся ў раёне Картапаў у 6 стагоддзі да н.э. Яны пачалі рассяляцца па Еуропе, ужо пляміста заселенай іншымі арыйскімі плямёнамі. Усе пасылкі навукоўцаў пра з'яўленне славян у 6 стагоддзі да н.э., мякка кажучы, негрунтоўныя. Усе, хто так сцвярджае, павінны паказаць тую пячору, дзе славяне сядзелі да гэтага часу, каб раптам выскачыць і засяліць тэрыторыі ад Адрыятыкі да Белага мора, ад Лабы да Дняпра.

Рассяленне па тэрыторыі Беларусі пачалося у 6 стагоддзі да н.э. Пад 533 годам да н.э. Герадот ужо згадвае гудзінаў (гудаў) у басейне Прыпяці і Дняпра. На працягу тысячагоддзя на тэрыторыі Беларусі пакінулі свой след шмат якія славянскія плямёны. Асноўныя з іх — гуда-дрыгавічы, крыві-крывічы, людзі-люцічы. На поўдні край Беларусі засялілі дравіды-драўляне. Пазней падышлі радзімічы і сєвяране.

Асобна трэба спыніцца на крывічах. Гісторыя крывіцкага народа нікім толкам не разгледжана і не напісана. А звычайна гавораць пра крывічоў полацкіх і смаленскіх. Сяды-тады згадваюць крывічоў пскоўскіх. На самай справе мы павінны гаварыць пра пяць кален крывічоў: крывічы полацкія — крывічы, якія аселі па лотах, замяшаліся на ўсходнелатышскім, балцкім, субстраце. Крывічы смаленскія, якія, хутчэй за ўсё. замешаныя на ўсходнім угра-фінскім субстраце. Крывічы пскоўскія — на заходнім угра-фінскім субстраце. Далей мы мусім гаварыць пра крывічоў цвярскіх, замешаных на паўночным угра-фінскім, або карэльскім, субстраце. Мы памятаем з гісторыі сярэднявечча, як доўга Цвер супраціўлялася Маскве і як Вялікія князі Літоўскія ахвотна радніліся з Цвярской дынастыяй і як пашыралі свае землі да Ржэва, не сустракаючы супраціву. Пятае калена — тэта крывічы віленскія, што аселі на гэтым кельцкім субстраце, пра які ўжо казалася. Каб зусім не пахаваць балцкую тэорыю этнагенэзу беларусаў, зазначым, што дрыгавічы, якія засялялі большую частку Беларусі, асімілявалі балцкія плямёны аўкштайцкага кшталту. Такім чынам, на “кельцкай” пляме у нас аказаліся два новыя плямёны — віленскія крывічы — лєтапісная Літва (люцічы). Вось з гэтай стракатай структуры мы і павінны пачынаць аповед пра этнаўтваральныя і дзяржаваутваральныя працэсы на Беларусі.

Абсалютная большасць сказанага тут наўпрост ці ўскосна пацвярджаецца вынікамі археалагаічных, антрапалагічных, гістарычных, лінгвістычных, этнаграфічных даследаванняў.

Усё сказанае — тэта каркас будучай гісторыі беларускага этнасу.

Клуб "Спас"




Дані музичні твори розміщені з метою ознайомлення користувачів сайту з воїнською (зокрема козацькою і повстанською) та народною пісенними традиціями. Братство дякує авторам і виконавцям цих та подібних музичних творів за значний внесок у відновлення пісенних традицій.